Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Столінскі раён

Іван Мікалаевіч Шыла нарадзіўся 15 чэрвеня 1950 г. у в. Ямнае Стружскага сельсавета Столінскага раёна Пінскай (з 1954 г. Брэсцкай) вобласці ў сялянскай сям’і. У 1967–1972 гг. — студэнт матэматычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.

Мікалай Сцяпанавіч Піліпчук нарадзіўся 22 мая 1926 г. на хутары Зеляціна надалёка ад в. Вулька-Арая Лунінецкага павета Палескага ваяводства ў сялянскай сям’і. Хутар цяпер не існуе, а вёска Вулька-Арая ў Відзіборскім сельсавеце Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1939 г. было 525 жыхароў.

Мікалай Фёдаравіч Белавус нарадзіўся 1 красавіка 1950 г. у г. Давыд-Гарадку Пінскай (з 1954 г. Брэсцкай) вобласці. Закончыў СШ №1 г. Давыд-Гарадка (1966) з сярэбраным медалём. У 1971 г. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна па спецыяльнасці «Гісторыя».

Аляксандр Васільевіч Дарковіч нарадзіўся 7 лістапада 1961 г. у г. Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька быў юрыстам, маці настаўніцай. Вучыўся ў СШ № 1 Давыд-Гарадка. У 1976 г. сям’я пераехала ў г. Брэст, яго дзядуля і бабуля жылі ў в. Прылукі Брэсцкага раёна. Гадаваўся моцным хлопцам, удзельнічаў у розных спартакіядах і спартыўных спаборніцтвах.

Вёска Рухча 1-я Столінскага раёна Брэсцкай вобласці вядома з 1644 г. У цэнтры вёскі на сродкі ўладальнікаў Скірмунтаў у 1730 г. пабудаваны невялікі драўляны храм Нараджэння Багародзіцы. Напачатку быў уніяцкім, пасля скасавання уніі ў 1839 г. — праваслаўны. Да 1853 г. царква была прыходскай, а потым прыпісана да Радчыцкага праваслаўнага прыхода.

Першыя звесткі ў пісьмовых крыніцах пра в. Манькавічы Столінскага раёна датуюцца 1524 г. Гісторыя паселішча звязана з лёсам зямель вакол Давыд-Гарадка, што за 30 км. Гэтыя велізарныя ўладанні былі падараваны ў 1551 г. польскім каралём Жыгімонтам ІІ Аўгустам Мікалаю Радзівілу Чорнаму.

У г. Пінску ля музея Беларускага Палесся ўстаноўлены на пастамент трактар ХТЗ-15/30, які мае адметную гісторыю. Выраблены на Харкаўскім трактарным заводзе ў 1930-я гг. пад № 1126. Прызначаўся для работы на ворыве з двух- і трохкорпусным плугам, з навяснымі сельскагаспадарчымі прыладамі, прываду стацыянарных машын.

У п. Новаберажное Беражноўскага сельсавета Столінскага раёна захаваўся палацава-паркавы ансамбль, які заснаваны родам Алешаў і належаў адной з пазнейшых ліній гэтага роду. Беларуская галіна роду, заснавальнікам якой з’яўляецца баярын Алеша з Валыні, упершыню згадваецца ў ХV ст.

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР 4 снежня 1939 г. былі ўтвораны Баранавіцкая, Брэсцкая, Пінская і інш. вобласці. Паводле Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 15 студзеня 1940 г. утвораны Давыд-Гарадоцкі раён з цэнтрам у г. Давыд-Гарадок у складзе Пінскай вобласці.

Вёска Гарадная Столінскага раёна Брэсцкай вобласці вядома з 1448 г. У 1670–1772 гг. мела Магдэбургскае права і свой герб, што сведчыць аб высокім узроўні эканамічнага развіцця паселішча. У наваколлях Гарадной шмат стагоддзяў людзі выкарыстоўваюць высокаякасныя тугаплаўкія гліны, што вызначыла характар заняткаў мясцовага насельніцтва. Рамеснікі выраблялі шматлікія віды гаршкоў, місак, глечыкаў, за якімі замацавалася назва «гараднянскія». Амаль у кожным падвор’і меліся ганчарныя кругі, горны і печы для абпальвання.

Старонка 1 з 12